tg —— vk —— fb —— ig
Спяваць пад зазубраны лёскат
Подборка поэтов белорусского национального возрождения
Подготовил Ваня Середич

О белорусской поэзии говорят, что она слишком политическая и чересчур приземлённая. Но допуская даже, что стихи могут быть не политическими, умаляет ли это их художественную ценность? Нас трогает и чисто революционная строка Гастева, и народнейшая некрасовская муза.

Стихи, размещённые здесь, идеологичны в некотором смысле все без исключения.
Стоит ли пенять на народность, сниженность? Быт, наивную пейзажность? Осколки жизни местной?

Саму «беларускасць» пафос символистской поэтики, футуризма, что-либо иное, чуждое, «вонкавае» были бессильны уничтожить. На этом языке (язык как таковой я также имею в виду; он — код, знаменатель) говорят и Купала, и Колас, и европейцы Богданович, Таубин, Кульбак в том числе, хотя все нижеследующие тексты его переводные. Чуждо ли поэзии наполнение такого рода, значат ли эти стихи меньше, чем:

...ищут, за чертой земного,
Иных небес, иной любви.

Они равноценны в главном.

Едва ли литература существует вне связи с действительностью, едва ли смысл так существует вообще.

Белорусская действительность начала ХХ века — явление исторически особенное. Европа эстетствующая, мечущаяся, экстатический военный опыт её — всё это присутствует в белорусской поэзии и остаётся присутствующим, но абсолютно не присваивается никогда. Ни своего Балтрушайтиса, ни Семенко у нас не было. Истоки, питавшие белорусскую поэзию, — иные; она ощущается просто живой, она жива, поскольку она молода; по этой причине ей чужды искусственность, надрыв.

Вечная юность, начало начал — безусловное тематическое ретроградство при «современности» формальной. Модернистская поэтика представленным здесь авторам ни в коей мере не чужда; неточные рифмы, неологизмы ощутимо присутствуют, ведут себя поэты соответствующе. Богданович экспериментирует с твёрдыми формами, по-брюсовски бросается стихами-имитациями.

Богданович вообще служит идеальной иллюстрацией к сказанному выше. Хотя из эпиграфов к стихотворениям «Вянка» при желании можно было бы составить отдельный том — ни пафоса Верлена, ни Сюлли-Прюдома, ни Брюсова в книге нет. Богданович — поэт-романтик, романтик не разлагающегося бодлеровского толка, не немецкого, не российского — особенного качества, напоминающего не то Фета, не то Гёте («Добрай ночы, зара-зараніца!» — это ведь «Песня странника»).

Из девяти авторов, представленных здесь, к начальному, «нашаніўскаму» этапу белорусского литературного возрождения относятся всего двое — Максим Богданович и Констанция Буйло. Остальные — второе поколение, уже подготовленной почвы, а потому в большей степени наивное, поколение трагедии, буквально, в античном духе. У Дубовки в 1928 появятся такие строки:

Перайначыць, спыніць можа сілы няма,
а плысці супроць плыні магчыма.
На шляху калі хто і залом заламаў, —
падарожжа не зменіць, не спыніць.


Сталинские времена напоминают об Элладе не только колоннами Дворца Советов. Кляшторный, Таубин, Остапенко, Дубовка, каждый из них — своего рода Эдип. Как двое из этой четвёрки пережили прочих? Могла ли советчина спасти Кульбака, как панегирики — Мандельштама?

Отдельно скажу о Кульбаке, который, конечно, выделяется на общем фоне. Язык его, идиш, цветаевские перемещения в пространстве — всё против включения в список. Тем интереснее, на самом деле, следить связующее; признанный классик литературы на идише разделил судьбу большинства белорусскоязычных поэтов своего поколения.
Тодар Кляшторны
***

Раніца...
Сонца з-за ўзгоркаў не выйшла
Ў росах свой твар паласкаць.
Шэпчуць калоссямі ўзвышшы,
Пахне расой сенажаць.
Гай апушыўся туманам,
Гай заглядзеўся у высь, —
Кудрамі лісцяў з кургана
Ў прозалаць возера звіс.
Юлі Таўбін
***

Калі я буду паміраць і рабіцца дакучным целам…
А я хачу, каб гэта было не хутка, — таму
Я цяпер хачу жыць, жыць, —
жыць жыццём, аднаму мне зразумелым,
Жыццём, уласцівым толькі мне аднаму.
Бачыць, як сонца смяецца на брудным акне,
Акунаць сваё цела ў халодныя ўлонні рэчак,
Плысці на моры ў рыбачым чаўне,
Хадзіць па полі сярод цнатлівых грэчак.
Я хачу спатыкаць сяброў і таварышак, маладых і сталых;
Хачу даверлівых жаночых пацалункаў
і поціскаў моцных мужчынскіх рук,
Каб адчуванне жыцця ніколі мяне не пакідала, —
Поўнае і шматкаляровае, як вясёлкавы паўкруг.
Я хачу наведаць аграмадныя гарады,
Далёкія краіны з мовамі чужымі, —
Я хачу, каб свет паветра, сухазем'я і вады
Жыў, дрыжаў у кожнай, самай дробнай маёй жыле.
Каб мяне хвалявалі
страты, здабыткі, развітанні і стрэчы,
Каб я мог сказаць пра сябе:
«Я жыў, пакуль тэрмін мой не прайшоў…
Каб мяне праціналі сваёю магутнасцю рэчы
Блізкіх маіх спадарожнікаў-таварышоў.
Хачу жыць, падаючы, — але не занепадаючы.
Высока паднятым сілай часоў,
здабыць сталае месца на гале зямной.
Ведаю свае заганы.
Але гэта — мая задача.
Мне — дваццаць першы год.
Жыццё не за, а перада мной».


***

Вечар... у горадзе вечар... снягі пасінелі...
Дрыжыць і дрыжыць тэлефонная сець...
Толькі крокі па цёмных, шырокіх панелях
І ў начы не пакінуць гручэць.

Маладзік у нябёсах блукае бязмежных,
А на вуліцах — ноч... мітульга...
І на бліжняй да нас трансфарматарнай вежы
Электрычных праменняў дуга.

Знекуль чуюцца гукі фабрычная песні,
Недзе дыша магутны матор...
Вечар... у горадзе вечар... над горадам месяц.
А за горадам снежны прастор.
Анатоль Вольны
***

Я учора адзін
Супакоіў сябе:
— Ты была мне сястрой,
Ты была мне, як маць...
Сінь зайшла за гарой,
Каб сіней яшчэ стаць.


***

Так заўсёды ў жыцці і бывае...
Просіш ты, каб я стаў чалавекам.
Я і сам чалавека шукаю —
Адкажы, які шлях будзе светлым?
Адкажы, які шлях ў свеце сіні,
Калі песняй жыцьцё засяём мы?..
Запалілась вось ты на хвілінку
І спаліла маё жыццё.

Знікла ты... Мне б сказаць так нягожа,
Толькі, як адшукаеш шляхі?..
І любіць цябе ў песні не можна,
Ды і роўнай табе — не знайсці.


***

Годы выцвілі, бадай іх!
А калісь, як стогн былі.
Так на вуснах нашых баек
Слоў пялёсткі зацвілі.

Байка кажа...
У нейкім
Царстве,
Разумею с яе слоў,
Сэрцам сільны і упарты
Волат ўзняўся і пайшоў...

І было, я з байкі бачу,
У тым, хто ўзняўся і пайшоў:
— Сэрца сільнае,
ды ласкавыя вочы
Сінія,
Ды бязьмежная сіла
Цудоўная
І гарачая,
Сумная
Кроў.
Канстанцыя Буйло
***

Ваал! Я ўсё ужо спаліла на алтары...
Глядзі: высокаю узносіцца гарой
Мой попел — і няма ўжо больш ў мяне ахвяры, —
Дык не гудзі ты там пракляццем нада мной,
Бо ўсё, што мела, я спаліла на алтары...

Ахвярнік мой агонь меў вельмі загарачы:
Чуць што я клала там — згарала ўміг датла,
А я... я ўсё нясла — я не магла іначай —
Усю душу маю я па куску нясла.
А ён усё спаліў... бо вельмі быў гарачы...

Глядзі: у попеле агеньчык ледзь-ледзь тлее...
Во — згас! Не! Зноў бліснуў залочаным рубцом
(То дапаляецца астатняя надзея):
Што зоймецца ізноў гарачым ён агнём
І новая на ім ахвяра ўспламянее...

Ваал! Надзея йшчэ тліць на маім алтары,
Пад попелу ужо застыўшаю гурбой,
І хоць сягоння я не маю ўжо ахвяры,
Ты не гудзі сваім пракляццем нада мной,
Бо йшчэ надзея тліць іскрою на алтары.
Литературное объединение «Узвышша», 1928
Змітрок Астапенка
РОСНАЯ РАНІЦА

Росная раніца.
Сонцам румяніцца,
Нібы дзяўчына,
Каліна.

Птушкі вяснянку
Пяюць на світанку
У сасонніку,
Як на гармоніку.

Смутку не знае
Вясна маладая
Ніколі
Ні ў лесе, ні ў полі.

Хваля, бывае,
Журбу навявае,
Нявесела стане,
Як глянеш.
Максім Багдановіч
З ЦЫКЛА «ЭРАС»

І

У космас схаваліся кветы
чырвоныя,
Кветы чырвоныя,
Неапылёныя.

Хцівасць жадання іх томіць
таёмная,
Томіць таёмная,
Сіла няскромная.

Але дарэмна ў іх сокі б'юць
шпаркія,
Сокі б'юць шпаркія,
Свежыя, яркія.

Звянуць яны, тыя кветы
чырвоныя,
Кветы чырвоныя
Неапылёнымі.


ІІ

Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных
Чырвоны маладзік
І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных,
І мук любоўных крык,
І цела гібкага шалёнасць, ізвіванне,
І п'яны, душны пах...
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ў грудзях сціскаецца гарачае дыханне,
Кроў хваляй б'е ў нагах.


ПЕНТАМЕТРЫ

Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай,
Але, упаўшы у пыл, брудам зрабіліся там.

***

Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені;
З болем пад захад жыцьця ўспомніш пра гэтае ты.

***

З нізкага берагу дно акіяна вачам недаступна, —
Глуха укрыла яго сіняя цемень вады.
Але ўзбярыся ў гару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, —
Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль.
Аркадзь Моркаўка
***

Накрыліся хаты
Спакойным агнём.
Свет белы расцяты,
Я — кропка на ём.
Бурліва і рада
Лажацца ў душы
Паспеласці саду
І немасць цішы.

Малюнак балота
І сіужкі дажджу...
Што ж значыць сумота?
Я рад, я гляджу:

Вунь конь на іржонні
Кудзеліць траву,
Хлапчук на уклонне
Схіліў галаву.

У небе ён лічыць
Калматых кароў...
Як гэта крынічыць
Ружовую кроў!


***

І ў зацішшы, кажуць, ёсць навалы.
Хто ж іх знае — можа!
Бьюць галінак лёгкія цымбалы,
Пасцілае восень ложак,

Пасцілае ложак шэптам шоўку,
Крые ветрам пенным.
Я не змоўкну, восень, я не змоўкну —
Нешта сэрцу дрэнна.

Гэты ложак — можа, шлюбны ложак,
Твар жа — бель бярозы...
Хоць і хоча сэрца, ўсё ж не можа
Знішчыць кроплі — слёзы.
Уладзімір Дубоўка
***

Не дзівіся: ніколі на свеце
без змагання жыццё не дынаміць.
Што такога! — і зоры свецяць,
і зямля, як была, пад нагамі...

Вавілон, Егіпет, Фінікія
ці не дыхалі тым самым паветрам?
Бамбукі і лотасы ў гімнах маўклівых...
Мы ў сасонніку ці пад паветкай.

І адвечная казка сціскала
мільённыя грудзі народаў.
Хваля мкнецца імпэтна на скалы
і назад адыходзіць заўсёды.

Не дзівіся: жыццё ў змаганні,
дык змаганне вітай істотай!
Асалоды не возьмуць, не зганяць:
хай сляды твае зайздрасцю точаць.

Прыспусціся ў даліну з узвышша,
каб узняцца ізноў, і — вышай!
Гэта лёс на спатканне выйшаў
і пярэстасцю сцежку нам вышыў

Хай спружыняцца мускулаў пасмы,
апранаецца зірк твой сталлю.
Не спыняй свайго лёту бясчасна:
яшчэ ногі ў шляхах не прысталі!


ШУКАННЕ СЛОВА


Ці знайду шурпавата-звычайныя словы,
летуценні заістужыць шлях ці знайду?
Аб подыху жывіцы сасновай,
а таксама хварэе чым дуб?

Мае ногі спляліся з пяском бадзячым,
мае рукі карэннем у жвір і глей.
Ноч вераснёвую чым аддзячыць,
што спрыяла здранцвеласцю млець?

То-бо-то нурцуюць вочы ў прасторах
неабсяжных, непралётных, як лёс.
Дый навошта пытацца, які і каторы,
калі сіньшы за неба ад соку лён?

Разліюся струною дажджоў даўгазвонных
і прыкленчу едлянцовым куп'ём.
Я не хочу ніякіх нялюдскіх прыгонаў,
прадвясеннюю смагу ў вянок завіём.

Хай малодзіва сэрца не будзе гімнам,
імклівасць узмоцніць прасячнасць вясны.
Босая, занядбаная зрэб'ем дзяўчына,
ніц пасцілаюся лістамі дрэў лясных.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Твае косы, як сцежкі, ідуць што поплеч,
калі сіня-ліловы туман заквактаў.
На лілею асмужыўся шызы попел,
ці смагласць ірдзеніць затым на руках?

Нырцаваў я на дно, хадзіўшы на Нарач,
даставаў багавінне з марской глыбіні.
Толькі дрвівасць, невыразная мара
непрадонныя цеплівіць зірку агні.

Пурпуровай расою убралі каліну
і з шэрані восень карункі завіла...


УІЛЬЯМ ШЭКСПІР, САНЕТ 18

Я з летнім днём цябе не параўнаю,
Мілей, вышэй ты хараством сваім.
Суровы вецер крышыць кветкі мая,
І лета борзда коціцца за ім.

То з неба Вока паліць нас зацята,
То знікне так, што не відаць нідзе.
Прыгожага бывае малавата,
Дзе выпадковасць нашы дні вядзе.

Тваё ж не зменіцца ніколі лета,
І смерць не зможа пахваліцца тым,
Што ты забраны назусім са свету:
Знайшоў бяссмерце ў вершы ты маім.

Ты будзеш жыць, аж покуль будуць людзі,
І будуць вочы бачыць, дыхаць грудзі.
Мойша Кульбак
ВЯЛЛЯ І НЁМАН

У ноч, калі месяц з нябёсаў — як срэбная зліва,
З'яўляецца з Нёмана постаць літоўскага воя,
А побач з Вяллі выплывае дзяўчына шчасліва —
Вейкі даўгія, а кудзеры зблытаны з мокрай травою.
Крочыць нясмела, ды больш не хаваецца ў хвалі…
І Нёман імкне напярэймы — абняць яе цела тугое,
Цалуе ў зялёныя вочы, што шчасцем блішчаць і тугою,
А потым адносіць на дно ў крышталёвыя сінія залі…


ВЕЧНА, ВЕЧНА

Вечна, вечна ткуцца гукі, ткуцца колеры і хвілі…
Тут жыццё і смерць спяваюць хорам,
Там — свяціць далёкім, вечным зорам.

Дзе людзі спадзяваліся й любілі,
Па хвілі чарапы ляжаць у пыле:
Бог — вечны, мы — хвіліну з ім гаворым!

Ды нашае надзеі цёплы подых
Падымецца да зораў, як па сходах,
Сатканых з вечных колераў нябёсных.

І светлай весялосцю
Зямля і неба сустракаюць госцю —
Людcкую мрою на сусветных кроснах.

Вечна, вечна ткуцца гукі, ткуцца колеры і хвілі:
Тут жыццё і смерць спяваюць хорам,
Там — свяціць далёкім, вечным зорам.

Пераклады Андрэя Хадановіча
Made on
Tilda